6 кастрычніка ў Маскве адкрылася выстава «12 подзвігаў Пуціна», прысвечаная дню нараджэння прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

«Дзіўным чынам, падзеі старажытных паданняў пра міфічнага героя Геракла можна перавесці і ў нашы дні, калі трохгаловы сабака Цэрбер нагадвае ЗША, знішчэнне сцімфалійскіх птушак — прыпыненне авіябамбардзіроўкі ў Сірыі, а ачыстка Аўгіевых стайняў — гэта барацьба з карупцыяй», — паведамляецца на старонцы суполкі арганізатараў у Фэйсбуку.

Кожнаму подзвігу старажытнагрэцкага героя адпавядаюць дзеянні Пуціна, заяўляюць арганізатары выставы.

Подзвіг 1. «Удушэнне Нямейскага льва» — барацьба з тэрарызмам.

Подзвіг 2. «Забойства Лернейскай гідры» — адказ на санкцыі.

Подзвіг 3. «Вынішчэнне Сцімфалійскіх птушак» — прыпыненне авіябамбардзіроўкі ў Сірыі.

Подзвіг 4. «Лоўля Керынейскай лані» — Алімпіяда ў Сочы.

Подзвіг 5. «Утаймаванне Эрыманфскага вепрука і бітва з кентаўрамі» — ліквідацыя алігархіі.

Подзвіг 6. «Ачыстка Аўгіевых стайняў» — барацьба з карупцыяй.

Подзвіг 7. «Утаймаванне Крыцкага быка» — Крым.

Подзвіг 8. «Выкраданне коней Дыямеда, перамога над царом Дыямедам» — кантракт на «Містралі».

Подзвіг 9. «Выкраданне пояса Іпаліты, царыцы амазонак» — будаўніцтва газаправода «Паўднёвы паток».

Подзвіг 10. «Выкраданне кароў трохгаловага волата Герыёна» — кантракт на газ з Кітаем.

Подзвіг 11. «Выкраданне залатых яблыкаў з саду Гесперыд» — падтрымка «мінскага перамір'я» ва Украіне.

Подзвіг 12. «Утаймаванне вартаўніка Аіда — пса Цэрбера» — барацьба з ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?