Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 13 снежня ў Беларусі будзе воблачна. У многіх раёнах — снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 1—8°C. 14 снежня воблачна з праясненнямі. Па паўднёвым усходзе невялікі снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні, 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4—9°C, па поўначы пры праясненнях да мінус 12°C, днём 0 — мінус 6°C.

У Мінску 13 снежня таксама пахаладае. Воблачна, часам снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 3—5°С.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0