Пра гэта паведаміла ў Facebook яго жонка Святлана.

Павел Вінаградаў сёння пайшоў у інспекцыю Маскоўскага раёна «па папярэдняй дамоўленасці з інспектарам Кур'яновічам пісаць заяву, каб на саміт паехаць у Беразіно». І знік. Пазней з яго нумару Святлане Вінаградавай патэлефанаваў інспектар і сказаў, што Павел у іх, вырашаецца пытанне «аб яго паездцы і працягненні нагляду». Пра час суда яны ёй паведамяць дадаткова.

Нагадаем, у пятніцу ў Мінску пройдзе саміт кіраўнікоў краін СНД і Еўразійскага эканамічнаа саюза.

Традыцыйна напярэдадні такіх мерапрыемстваў Паўла Вінаградава затрымлівалі і адпраўлялі пад адміністрацыйны арышт. За 2 гады ён адбыў ужо 15 арыштаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?