Нобелеўскай прэміяй па хіміі 2014 будуць узнагароджаны амерыканскі навуковец Эрык Бетцыг, немец народжаны ў Румыніі Штэфан Хэль (дырэктар Інстытута Макса Планка) і амерыканец Уільям Мёрнеру (Стэнфардскі ўніверсітэт) за «распрацоўку флуарэсцэнтнай мікраскапіі», паведамляе сайт Нобелеўскага камітэта.
«Іх інавацыйная праца вывела аптычную мікраскапію ў нанавымярэнне», — гаворыцца ў паведамленні аргкамітэта.
Дадзенае адкрыццё дазваляе назіраць за вірусамі, бялкамі і малекуламі, памеры якіх складаюць менш за 0,0000002 метра.
У чацвер будзе прысуджана Нобелеўская прэмія па літаратуры, у пятніцы — прэмія міру.
Нагадаем, што ў панядзелак лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны 2014 названы Джон О'Кіф, і нарвежскія вучоныя жонка і муж Май-Брыт і Эдвард Мозэр. Прэмія будзе ўручана ім за даследаванні клетачнай біялогіі галаўнога мозгу — за вывучэнне нейрафізіялагічных механізмаў арыентацыі ў прасторы (унутранае GPS).
У аўторак нобелеўскімі лаўрэатамі ў галіне фізікі сталі японскія навукоўцы Ісаму Акасака, Хірошы Амана (універсітэт Нагоі) і Судзі Накамура (Універсітэт Каліфорніі, Санта-Барбара) за вынаходніцтва эфектыўных блакітных святлодыёдаў.