ria.ru

ria.ru

Пошліны ад экспарту нафтапрадуктаў з расійскай нафты у 2015 годзе будуць цалкам залічвацца ў бюджэт Беларусі, паведаміў сёння журналістам віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч.

«Так», — адказаў ён на пытанне, ці зможа Беларусь у наступным годзе пакінуць гэтыя пошліны ў сваім бюджэце.

«Была дамоўленасць, што 1,5 мільярда [даляраў] залічваецца ў беларускі бюджэт, астатняе — у расійскі, а цяпер усё [у беларускі бюджэт]», — сказаў Дварковіч. Ён удакладніў, што такая дамоўленасць пакуль распаўсюджваецца на 2015 год.

Віцэ-прэм'ер таксама пацвердзіў, што Расія ў наступным годзе плануе паставіць у Беларусь 23 мільёны тон нафты.

Беларусь штогод пералічвае ў расійскі бюджэт каля 4 мільярдаў даляраў пошлін ад экспарту нафтапрадуктаў, выпрацаваных з пастаўленай бяспошлінна расійскай нафты. Раней Беларусь ужо дамаглася права ў 2015 годзе пакінуць у сваім бюджэце 1,5 мільярда даляраў экспартных пошлін на нафтапрадукты.

Пазней улады Беларусі запыталі дадатковай кампенсацыі ў сувязі з правядзеннем падатковага манеўру ў РФ, які прадугледжвае паступовае зніжэнне экспартных пошлін на нафту з перакладваннем фіскальнай нагрузкі на здабычу, гэта значыць з павышэннем ПЗКВ на нафту. Аляксандр Лукашэнка ацэньваў страты ад падатковага манеўру больш чым у 1 мільярд даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?