Як паведаміў Рацыі палітык Павел Севярынец, сёння сталі вядомыя час і месца суда над маладзёвым актывістам Артурам Фінькевічам: 20 снежня, Магілёўскі гарадскі суд. Пачатак — а палове 11-й

Нагадаем, 20 лістапада другую крымінальную справу ў дачыненні да аднаго з лідэраў «Маладога фронту» Артура Фінькевіча перадалі ў пракуратуру.

Фінькевічу прад’яўлена абвінавачанне па артыкуле 415 Крымінальнага кодэкса Беларусі (ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі). Ён лічыцца злосным парушальнікам рэжыму. Усе заўвагі былі вынесены яму за дробныя правіннасці.

10 траўня 2006 года судом Першамайскага раёна Мінска Фінькевіч быў прыгавораны да двух гадоў абмежавання волі. Суд палічыў яго вінаватым у злачынстве, прадугледжаным ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства). Маладзёна затрымалі ў Мінску ноччу 30 студзеня 2006 года за нанясенне на сцяну надпісу «Мы хочам новага!».

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0