08.10.2014 / 18:49

Навукоўцы знайшлі расліну, якая лечыць ракавыя пухліны за 2 тыдні 14

Прэпарат, выраблены з рэдкай аўстралійскай расліны, знішчыў да 70% ракавых пухлін за два тыдні доследаў на мышах.

Лекі пад кодавай назвай EBC-46 атрымліваюць з костачак ягад Hylandia dockrillii (сямейства малачаевых), якое расце толькі ў трапічных лясах на поўначы штата Квінсленд.

Навукоўцы зрабілі ін'екцыю прэпарата непасрэдна ў пухліны на скуры мышэй, а таксама ў пухліны на шыі, галаве і ў кішэчніку 300 хатніх жывёл (сабак, катоў і коней). Праз пяць хвілін участак вакол меланомы наліваўся фіялетавым колерам, падобна сіняку, праз суткі чарнеў, яшчэ праз два дні з'яўляўся струп, і, нарэшце, праз два тыдні скарыначка адыходзіла, і пад ёй выяўлялася чыстая скура без якіх-небудзь слядоў раку.

На думку даследчыкаў, прэпарат запускае клеткавую рэакцыю, што перакрывае кровазабеспячэнне пухліны. Потым арганізм пачынае ўспрымаць меланому як звычайны сіняк (гематому), актывізуюцца неабходныя імунныя рэакцыі, і вобласць пухліны «зачышчаецца», распавёў вядучы аўтар даследавання Глен Бойл. Аднак EBC-46 бескарысны супраць ракавых клетак, якія распаўсюджваюцца на іншыя органы (пры метастазах).

На думку Бойла, новы прэпарат наўрад ці цалкам заменіць хіміятэрапію, але ў выпадку паспяховых выпрабаванняў на людзях (дазвол на правядзенне такіх тэстаў ўжо атрыманы) яго можна будзе рэкамендаваць пацыентам, якім гэтая медыцынская працэдура супрацьпаказаная.

Кампанія-распрацоўшчык лекаў цяпер разглядае пытанне аб стварэнні плантацыі Hylandia dockrillii.

0
weni4 / Адказаць
08.10.2014 / 19:10
если это правда, то ученым, открывшим это средство, необходимо установить памятники во всех городах мира.
0
Несцераў / Адказаць
08.10.2014 / 19:15
Пра малачай і так было вядома. Магчыма проста канкрэтна гэты від больш эфектыўны.
0
1кг Свінных Плячоў / Адказаць
08.10.2014 / 19:22
weni4 Цалкам згодны.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру