«За» прагаласавалі 225 дэпутатаў. Пры тым пад час галасаваньня за Цімашэнку, паводле сьцьверджаньняў дэпутатаў ад Блоку Юліі Цімашэнкі і Нашай Украіны — Народнай Самаабароны, не спрацавалі дзьве карткі для галасаваньня.

А падчас перагаласаваньня — не спрацавала картка аднаго з дэпутатаў, а картку сьпікера Арсеня Яцанюка вырваў дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Уладзіслаў Лук’янаў.

Ня бралі ўдзелу ў галасаваньні тры фракцыі ‑‑ Партыі рэгіёнаў, Камуністычнай партыі і Блоку Літвіна.

Перагаласаваньне па ейнай кандыдатуры пройдзе заўтра.

Паводле ўкраінскай службы Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0