У Мінску 9 кастрычніка ў 9.35 у міліцыю патэлефанаваў мінчук і паведаміў, што ў кватэры па вуліцы Нікіфарава, дзе жыве яго жонка з двума дзецьмі (дзяўчынцы 11 гадоў, хлопчыку 5 гадоў), брат жонкі, які жыве там жа, наладзіў скандал і пагражае нажом. 

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, супрацоўнікам міліцыі, якія прыбылі на выклік, дзверы не адчынілі. Пасля вывучэння сітуацыі пры сілавой падтрымцы байцоў спецпадраздзялення МУС была праведзена аперацыя па затрыманні дэбашыра. У ходзе аперацыі ніхто не пацярпеў. Вядома, што 39-гадовы затрыманы знаходзіцца на псіханеўралагічным уліку.

Першамайскім РАСК распачата справа па арт. 186 КК (пагроза забойствам). Праводзіцца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?