«Даручыў МЗС тэрмінова забяспечыць консульскую абарону для неадкладнага вызвалення і вяртання дадому ўсіх затрыманых у Беларусі ўкраінцаў», — паведамляецца ў Twitter кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

Як паведаміла ў сваім Facebook праваабаронца Таццяна Рэвяка, што пасля заявы Парашэнкі затрыманых (яшчэ не асуджаных украінцаў, кажуць пра трох) выпускаюць без суда.

Паводле звестак беларускай міліцыі, пасля гульні адборачнага турніру Еўра-2016, якая прайшла 9 кастрычніка на Барысаў-Арэне, быў затрыманы 41 заўзятар. З іх 14 — грамадзяне Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?