10.10.2014 / 13:08

Гарбачоў выпісаўся з бальніцы 3

Першы прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў выпісаўся з бальніцы.

«Стан (здароўя) сёння, вядома ж, лепшы, чым было ўчора, і таму дактары палічылі магчымым дазволіць мне выпісацца з бальніцы», — адзначыў Гарбачоў. Ён таксама паведаміў, што адправіўся на працу.

83-гадовы лаўрэат Нобелеўскай прэміі быў шпіталізаваны вечарам у чацвер, 9 кастрычніка. Сёлета Гарбачоў трапіў у бальніцу другі раз. Улетку 2014 ён правёў два тыдні ў клініцы, дзе праходзіў курс рэабілітацыі сасудаў і лячэння суставаў.

0
миша / Адказаць
10.10.2014 / 13:10
да он всех переживёт ещё
0
Maks / Адказаць
10.10.2014 / 15:19
"Первый президент СССР Михаил Горбачев выписался из больницы." Может быть "Последний" ?
0
Алег / Адказаць
12.10.2014 / 13:08
Макс, першы і апошні прэзыдэнт СССР. Ня доўга ён пабыў прэзыдэнтам, усяго толькі з 1990 года, калі пасада "генсека" была ўведзена ў СССР.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру