Кіно па-беларуску прыходзіць у рэгіёны! Запрашаем на паказ у Баранавічах 10 кастрычніка (пятніца), і ў Берасці 11 кастрычніка (субота).

Будзем глядзець залатую класіку сусветнага кіно: фільма «12 раз’юшаных мужчын». Уваход вольны!

«12 раз’юшаных мужчын» — класіка сусветнага кінематографа. Гэты рэжысёрскі дэбют Сідні Люмэта па праву лічыцца адной з лепшых карцін стагоддзя, мае найвышэйшыя рэйтынгі і абавязковы для вывучэння ў кінаакадэміях усяго свету. Займае 2-е месца ў спісе лепшых судовых драм па версіі AFI (Амерыканскі Інстытут Кінамастацтва)

12 прысяжных павінны вырашыць, ці забіваў падсудны — падлетак з трушчобаў — свайго бацьку. Калі яго вінаватасць прызнаюць, хлопца чакае электрычнае крэсла, калі не — вызваленне. Згодна закону рашэнне мусіць быць прынята адзінагалосна. Справа здаецца відавочнай, 11 чалавек галасуюць «за» вінаватасць і толькі адзін выказвае сумнеў і прапануе абмеркаваць усё яшчэ раз…

Рэжысёр: Сідні Люмэт

У ролях: Генры Фонда, Лі Джэй Коб, Марцін Болсам, Джэк Уордэн і інш.

На беларускую мову агучвалі: Павал Харланчук, Алесь Малчанаў, Уладзімер Глотаў, Сяргей Жбанкоў, Зміцер Рачкоўскі.

Дзе і калі:

У Баранавічах: 10 кастрычніка, вуліца Паўлава, дом 12, пачатак а 20.00.

У Берасці: паказ адбудзецца 11 кастрычніка, у суботу пасля заняткаў курсаў Мова Нанова, прысвечаных тэме «Кіно». Заняткі пачынаюцца а 17:00, кіно пачнем паказваць каля 18:00

Адрас: вуліца Леніна, 50, будынак кавярні Le Phare. Ніжняя зала (адразу ля ўваходу ёсць лесвіца, па якой трэба спусціцца ўніз).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?