10.10.2014 / 16:46

Білборд ФК «Баранавічы» не зацвердзілі, бо разглядзелі на ім фашысцкую сімволіку 9

Макет білборда сацыяльнай рэкламы баранавіцкага футбольнага клуба не прайшоў узгадненне ў Міжведамасным савеце па рэкламе пры ўпраўленні гандлю і паслуг Мінгарвыканкама. Фармулёўка чыноўнікаў — «выкарыстанне фашысцкай сімволікі».

Работнікам Савета не спадабалася, што брамнік Дзмітрый Тарасевіч стаіць на фота з паднятай рукой. Яго жэст быў расцэнены чыноўнікамі як фашысцкае прывітанне. На самай справе галкіпер баранавіцкай каманды як бы паказвае камандзе кірунак «Наперад!», што падмацоўваецца лозунгам, размешчаных побач: «Не важна, хто насупраць, важней, хто побач!».

Да таго ж чыноўнікі палічылі твары футбалістаў, прадстаўленыя на фота, «занадта агрэсіўнымі», — паведаміла супрацоўніца рэкламнага агенцтва «Белзнешрэклама», якое займаецца вырабам рэкламы для клуба.

Футбалісты баранавіцкага клуба з гумарам паставіліся да сітуацыі.

«Футбольны клуб «Баранавічы» прапагандуе спорт, здаровы лад жыцця, і пры стварэнні дадзенага макета мы ніяк не мелі на ўвазе, што падобныя жэсты могуць быць расцэненыя як радыкальныя. Ніводзін гулец у клубе не падтрымлівае радыкальных поглядаў, нават пры стварэнні гэтага праекта мы ні разу не чулі з боку, што гэта можа быць расцэнена неяк дваяка», — паведаміла прэс-служба клуба.

0
Мордехай В. / Адказаць
10.10.2014 / 16:49
Даю подсказку - надо было выше глобус нарисовать с гербом Беларуси. Получилось бы, что вратарь указывает на то, что страна идет верным курсом.
0
Natallia / Адказаць
10.10.2014 / 16:53
А гэтыя чыноўнікі футбол глядзяць? Там заўзятары таксама так рукі наперад "выкідваюць". А трэба, мабыць, у бакі раскідваць, каб суседзям насы разбіваць.
0
Ciotka / Адказаць
10.10.2014 / 16:56
chichichi, a kali Lenin hedak ruku trymajec' na pomnikach tak heta ničoha, a jak na žaleznym rubli na 11-ju hadzinu pakazvaū, kali alkaholnyja kramy adčynialisia, heta tolki sustrakalasia z aprabataj...
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру