Дагавор аб спыненні дзейнасці ЕўрАзЭС падпісаны ў Мінску па выніках пасяджэння Міждзяржаўнага савета Еўразійскага эканамічнага супольніцтва.

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, ЕўрАзЭС дастойна выканала сваю ролю, пройдзены вялікі і складаны шлях інтэграцыйнага будаўніцтва.

«Самае галоўнае, што ЕўрАзЭС стала фундаментам для стварэння Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, якія, ў сваю чаргу, заклалі асновы будучага Еўразійскага эканамічнага саюза, — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Таму сённяшнія рашэнні аб змяненні фармату нашага ўзаемадзеяння — гэта адэкватнае адлюстраванне сучасных тэндэнцый інтэграцыі на постсавецкай прасторы».

Паводле слоў Уладзіміра Пуціна, ЕўрАзЭС выканала важнейшую місію, забяспечыўшы паступальнае развіццё еўразійскай інтэграцыі. У Супольніцтве была сфарміравана значная дагаворна-прававая база шматбаковага супрацоўніцтва, якая ўключае больш як 200 дагавораў і пагадненняў у розных сферах.

«Нішто з багатай спадчыны ЕўрАзЭС не павінна быць страчана. Прадоўжыцца рэалізацыя большай часткі пагадненняў і іншых дакументаў, заключаных у рамках Супольніцтва. Важны і практычны вопыт, набыты кіруючымі структурамі ЕўрАзЭС. Яго трэба задзейнічаць у рабоце Еўразійскай эканамічнай камісіі», — сказаў Пуцін.

ЕўрАзЭС спыніць работу з 1 студзеня 2015 года ў сувязі з пачаткам функцыянавання больш развітога інтэграцыйнага аб'яднання — Еўразійскага эканамічнага саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?