10.10.2014 / 18:16

Амерыканцы выпрабоўваюць замену легендарным джыпам Humvee 7

Узброеныя сілы ЗША плануюць ужо ў наступным годзе пачаць серыйную вытворчасць новай легкай колавай тэхнікі, якая ў значнай ступені заменіць джыпы Humvee.

Стрэл з супрацьтанкавага комплексу BGM-71 TOW, які ўсталяваны на джыпе Humvee.

Сучасныя Humvee (ад High Mobility Multipurpose Wheeled Vehicle — Высокамабільная шматмэтавая колавая машына) паступілі на ўзбраенне яшчэ ў 1985 годзе і ўдзельнічалі практычна ва ўсіх войнах і канфліктах, якія вяліся з тых часоў Амерыкай.

Пасля Вайны ў Персідскім заліве ў 1991 годзе машына, якая рэгулярна трапляла ў аб'ектывы журналістаў, стала такой папулярнай, што ў 1992 годзе з'явіўся яе цывільны варыянт — Hummer.

Магчымы кандыдат на замену Humvee — ад Oshkosh Corp. 

Аднак у 2000-я гады падчас войнаў і Іраку і Афганістане Humvee часта фактычна выкарыстоўваліся замест бранетранспарцёраў, былі вымушаныя вытрымліваць цяжкі агонь праціўніка і часта рабіліся ахвярамі міннай вайны. У сувязі з гэтым Пентагон вырашыў пачаць шукаць больш абароненую і надзейную тэхніку, якая б вызваліла джыпы ад неўласцівай ім тактычнай ролі.

Праграма па распрацоўцы новых машын, якая атрымала назву «Адзіная лёгкая тактычная машына» (Joint Light Tactical Vehicle) мусіць да канца гэтага году завяршыцца апошнімі выпрабаваннямі канкуруючых прататыпаў. Пасля выпрабаванняў і ацэнкі іх вынікаў амерыканскія вайскоўцы зробяць выбар на карысць лепшага прататыпа і замовяць першую серыю машын — летам 2015 года.

Прататыпы ад кампаніі AM General — «бацькі» Humvee.

Усяго сухапутная армія ЗША плануе набыць каля 49000 новых джыпаў, а Корпус марской пяхоты — каля 5500. Агульная сума выдаткаў на гэтую праграму можа скласці каля $23 млрд.

Аляксандр Гелагаеў

0
FN SCAR-L / Адказаць
10.10.2014 / 21:08
Братья Американцы всегда умели делать авто и не только ,да почти всё у них высшего класса ,не то что у восточных лодырей.
0
Сьпец галоўнага аграгарадку / Адказаць
10.10.2014 / 22:05
Ну нічаво-о! Расія ўжэ падгатовіла сімітрычны атвет! А нефік пугаць нашых страшных тоесь старшых брацьцяў такімі дрындулетамі!!! ••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••••• http://ura.ru/images/news/upload/news/157/761/1052157761/0077735d13fbf248cc7e1d9d9bc054a5.jpg
0
Альгерд / Адказаць
11.10.2014 / 11:41
Амерыканскія нявочань,во кітайскія гут!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру