Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка паведаміў, што ў Данецкай вобласці ствараецца трохузроўневая сістэма абароны.

Пра гэта ён распавёў падчас афіцыйнага прадстаўлення новага губернатара Луганшчыны Генадзя Маскаля.

«Кіраўнік дзяржавы паведаміў, што толькі што наведаў Данецкую вобласць, дзе па яго загаду будуюцца першая, другая і трэцяя лініі абароны, ствараецца «магутная санітарная абарона, каб не дапусціць тэрарыстаў і дыверсантаў, якія б перашкаджалі мірнаму жыццю ўкраінцаў», — гаворыцца на сайце прэзідэнта.

Парашэнка таксама адзначыў, што павінна быць зроблена ўсё для падрыхтоўкі ўкраінскага войскі да зімы, і заклікаў мясцовыя ўлады каардынаваць свае дзеянні з вайскоўцамі.

Акрамя таго, прэзідэнт прапанаваў начальніку Генштаба Віктару Мужэнку разгледзець магчымасць размяшчэння ў Севераданецку і Лісічанску двух ваенных брыгад на пастаяннай аснове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?