Улада22

Пэнсіянэры скупляюць лекі па льготных коштах

Да скасаваньня амаль усіх льготаў засталося пяць дзён.

Да скасаваньня амаль усіх льготаў засталося пяць дзён. Многія пэнсіянэры скупляюць у аптэках лекі паводле льготных коштаў.

Скасаваньне льготаў на лекі асабліва адаб’ецца на пэнсіянэрах, інвалідах другой і трэцяй груп і малых дзецях. Рэпартаж з менскіх аптэк.

У аптэцы на праспэкце Незалежнасьці цяпер шмат людзей сталага веку, якія сьпяшаюцца скарыстаць апошні шанец купіць лекі па льготных коштах. Гутару з пажылой жанчынай, якой далёка за 70 і якая празь пяць дзён пазбавіцца 50% зьніжкі на лекі:

Карэспандэнтка: «Шмат грошай ідзе на лекі?»

Спадарыня: «Ой, шмат. Тры дні таму я купляла лекі — заплаціла 51 тысячу. Гэта па льготах. Мы жывем з сястрой — 5 рэцэптаў сястры выпісалі, і 4 — мне. Шмат грошай ідзе. У мяне ціск, сэрца і хвароба Паркінсана — рукі, галава трасецца. Але што зробіш? Адменяць дык адменяць…»

Карэспандэнтка: «Уся пэнсія на лекі пойдзе тады?»

Спадарыня: «Так. 300 тысяч пэнсія ў мяне. Але нічога, прыстасоўваемся неяк, жыць жа трэба. Вайну ж перажылі…»

Дзядулю з кійком поўны кошт патрэбных лекаў уразіў:

Аптэкарка: «178 тысяч каштуе адна ўпакоўка».

Дзядуля: «О‑о! Я б за сваю пэнсію не купіў бы! 178 тысяч…»

Карэспандэнтка: «У такім сталым узросьце шмат грошай ідзе на лекі?»

Дзядуля: «Так. Пэнсіянэрам адмяняецца 50% скідка на лекі. Шкада, вядома. Колькі нас, такіх старых, засталося…»

Дзядуля з кійком вымушаны быў купіць таньнейшыя айчынныя лекі замест імпартных, бо нават з 50% скідкай яму давялося б заплаціць траціну пэнсіі за адну ўпакоўку. На пытаньне: «Ці адчуваюць аптэкары павышаны попыт на лекі?» фармацэўт адказала:

«Так, так. Мы адчуваем. Асабліва павялічылася ў нас колькасьць рэцэптаў з 50% скідкай. Былі інваліды трэцяй групы, чарнобыльцы, якія зараз пазбаўляюцца такой магчымасьці. Усе сьпяшаюцца скарыстаць апошнюю магчымасьць атрымаць лекі па льготных коштах».

Дзяцей ва ўзросьце да 3 гадоў дзяржава ня будзе больш забясьпечваць бясплатнымі лекамі. Але і дагэтуль бясплатна выпісвалі толькі самыя танныя сродкі, сьцьвярджае маладая маці зь дзіцячым вазком:

«Лекі па льготнай картцы ўсё адно выдаваліся толькі нашы, беларускія, Барысаўскай фармацэўтычнай фабрыкі, якія, як мне падаецца, вельмі малы эфэкт аказваюць. Усё адно ідзеш і купляеш іншыя, дарагія, за 50 тысяч. А што рабіць? Лячыць дзіцятка ж трэба».

Да скасаваньня льготаў засталося 5 дзён, а абяцанага прэзыдэнцкага ўказу дагэтуль няма

Калі намесьніца кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальля Пяткевіч прадстаўляла дэпутатам парлямэнту Закон аб упарадкаваньні льготаў, яна запэўнівала, што абавязкова будзе прадугледжаная адрасная сацыяльная дапамога. Да скасаваньня льготаў засталося 5 дзён, а абяцанага прэзыдэнцкага ўказу дагэтуль няма.

З 17 сьнежня ў Беларусі адмяняюцца амаль усе льготы. Іх страцяць каля двух мільёнаў чалавек. Раней на льготы з бюджэту ішло 160 мільярдаў рублёў. На адрасную сацыяльную дапамогу намесьнік міністра фінансаў Уладзімер Азарын паабяцаў выдаткаваць 50—60 мільярдаў.

Льготы на лекі пакінулі вельмі абмежаванай катэгорыі грамадзянаў — Героям Беларусі і Савецкага Саюзу, поўным кавалерам ордэну Славы (іх засталося менш за 40 чалавек). Таксама інвалідам і вэтэранам вайны, блякаднікам — іх у Беларусі каля 70 тысяч. А штогод сыходзяць з жыцьця каля 10 тысячаў вэтэранаў. Яшчэ льготы на лекі застануцца ў інвалідаў першай групы. Аўганцы атрымаюць льготы, толькі калі не працуюць. Пазбавяцца бясплатных лекаў чарнобыльцы, дзеці да трох гадоў. Пэнсіянэрам, якім больш за 70 гадоў, набываць лекі давядзецца за поўны кошт (дагэтуль у іх была скідка 50%).

Іна Студзінская, Радыё Свабода

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню34

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

Мінск зноў затапіла1

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная44

У расійскім Саратаве выбух. Абваліўся цэлы пад’езд дзесяціпавярховай панэлькі9

Сярэдні заробак дактароў дасягнуў 4100 рублёў «бруднымі»3

Амерыканскую зорку Джэйсана Дэрула прывезлі да Віктара Лукашэнкі17

Палітзняволены грамадзянін Латвіі атрымаў у СІЗА дубінкай за тое, што заступіўся за беларускамоўнага зняволенага10

Жонка пасла ў Турцыі і былога прэс-сакратара МЗС Глаза больш не вядзе ранішні эфір на БТ7

Рамзан Кадыраў ледзь не патануў на адпачынку ў Турцыі9

Крывавая страляніна: што адбываецца паміж Камбоджай і Тайландам?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню34

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць