Прэс-служба незарэгістраванага Маладога Фронту распаўсюдзіла да імя гэтай незарэгістраванай арганізацыі наступны зварот да ўсіх грамадзянаў Беларусі:

«У сувязі зь крымінальным перасьледам актывістаў дэмакратычных сілаў, мы зьвяртаемся да усіх партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, сродкаў масавай інфармацыі й шэраговых сябраў дэмакратычнага руху Беларусі з просьбаю падпісацца пад зваротам з патрабаваньнем спыніць ціск на актывістаў апазыцыі.

Пайсьці на такі крок нас прымушае адказнасьць за тое, што крымінальныя справы, падобныя на справу супраць Маладога Фронту, бліжэйшым часам могуць быць узбуджаныя ў адносінах да іншых арганізацыяў. Зьмяніць сытуацыю можа толькі салідарнасьць прыхільнікаў дэмакратычнага руху.

Таму мы заклікаем усіх праявіць максымальную адказнасьць і салідарную пазыцыю - падпісацца пад разьмешчаным ніжэй зваротам і адаслаць яго на электронную скрыню Маладога Фронту [email protected]! Гэтыя подпісы не нясуць ніякага юрыдычнага статусу, але даюць магчымасьць паказаць рэжыму, што яго праціўнікаў вельмі шмат і яны будуць стаяць адзін за аднаго.

Мы, маладафронтаўцы, заяўляем, што Малады Фронт - беларускi маладзёвы рух, якi грунтуецца на патрыятызме i хрысьцiянскiх прынцыпах, дзейнiчае законнымi й негвалтоўнымi мэтадамi, лiчым крымiнальную справу супраць Маладога Фронту палiтычнай і патрабуем спынiць перасьлед сябраў Маладога Фронту: Артура Фiнькевiча, Паўла Красоўскага, Барыса Гарэцкага, Валера Мацкевiча, Дзянiса Буйніцкага, Яугена Скрабутана, Зьмiцера Касьпяровiча, Сяргея Ляшкевiча, Насты Азаркi, Сяржука Лiсiчонка, Паўла Севярынца, Зьмiцера Дашкевiча, Алега Корбана.

Нагадваем арганiзатарам рэпрэсiяу аб адказнасьцi перад гiсторыяй і Богам!

Імя й ПрозьвішчаТэлефон
1  
2  
3  
4  

Блянк заявы

Прэс-служба МФ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0