Магілёў мог застацца без вады. Супрацоўнікі дзяржбяспекі знайшлі ў 20 метрах ад артэзіянскай свідравіны каля вёскі Сумарокава Магілёўскага раёна схованку «чорных капальнікаў».
У ёй захоўваліся 16 артылерыйскіх снарадаў. Знішчыць на месцы іх было немагчыма. Для ліквідацыі небяспечнай знаходкі давялося праводзіць спецаперацыю. Сапёры вывезлі падпольны арсенал на спецыяльны палігон і знішчылі, паведамляе газета СБ.