Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыме ўдзел у саміце G20, які адбудзецца ў лістападзе ў аўстралійскім Брысбене.
Пра гэта заявіў міністр фінансаў Аўстраліі Джо Хокі ў эфіры Аўстралійскай радыёвяшчальнай карпарацыі.
Ён паведаміў, што атрымаў ад расейскіх уладаў пацвярджэнне, што Пуцін «наведае саміт лідараў G20».
Па словах Хокі, сярод дзяржаў G20 усталяваўся кансэнсус адносна мэтазгоднасці ўдзелу Пуціна ў саміце.
Хокі таксама адзначыў, што ў падтрымку ўдзелу расійскага прэзідэнта ў саміце «дваццаткі» выступаюць і канцлер ФРГ Ангела Меркель і прэзідэнт ЗША Барак Абама.
Пры гэтым міністр фінансаў Аўстраліі выказаў надзею на тое, што на саміце ў Брысбене адбудзецца «шырокі і адкрыты дыялог з Пуціным».
Раней прэм'ер-міністр Аўстраліі Тоні Эбат, каментуючы крызіс ва Украіне, адзначыў, што ён «не асабліва шчаслівы» з нагоды многіх аспектаў расейскай палітыкі.
Ён таксама заклікаў Маскву ў поўным аб'ёме супрацоўнічаць у справе расследавання катастрофы малайзійскага пасажырскага самалёта на ўсходзе Украіны ў ліпені гэтага года.