Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ на чыгуначным пераездзе ў Смалявіцкім раёне. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МНС Беларусі.

«Сёння каля 03.40 у МНС паступіла паведамленне аб ДТЗ на чыгуначным пераездзе ў раёне вёскі Шэметава Смалявіцкага раёна (кірунак аэрапорта). На нерэгуляваным чыгуначным пераездзе сутыкнуліся аўтамабіль «Аўдзі-100» і грузавы цягнік», — распавялі ў ведамстве.

З аўтамабіля работнікі МНС дэблакавалі траіх загінулых. «У выніку дарожна-транспартнага здарэння цеплавоз атрымаў нязначныя пашкоджанні, чыгуначнае палатно не пашкоджана», — дадалі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?