12.10.2014 / 16:04

Хто жыве ў Беларусі: ад літвінаў да палешукоў — спіс 135 нацыянальнасцей Прадстаўнікі рэдкіх нацыянальнасцей, адгукніцеся для гутаркі! 46

Фестываль нацыянальных культур у Гродна.

У 2019 годзе у Беларусі мае прайсці чарговы перапіс насельніцтва. Папярэдні адбыўся ў 2009 годзе. «Наша Ніва» нагадвае цікавую статыстыку, атрыманую падчас яго, і публікуе табліцу 135 нацыянальнасцей, якія называліся падчас перапісу.

Нагадаем, кожны чалавек меў права на самавызначэнне. Белстат спрабаваў рэгламентаваць працэс запаўнення анкет, аднак перапісчыкам не ўдалося атрымаць уніфікаваныя дадзеныя.

Напрыклад, амаль 220 тысяч чалавек не назвалі сваю нацыянальнасць. Яшчэ каля 11 тысяч не вызначыліся альбо сказалі, што маюць дзве і больш нацыянальнасці.

Падобная сітуацыя і з роднай мовай. Рэспандэнты мусілі назваць толькі адну. Але ў выніку больш за 100 тысяч чалавек ўказалі дзве і больш родныя мовы, а каля 265 тысяч не назвалі ніводнай.

Прадстаўнікі якіх распаўсюджаных нацыянальнасцей найчасцей называлі беларускую мову як родную? З саміх беларусаў такіх налічылася 61%, палякаў - 58%. Далей ідуць літоўцы (26%), чэхі (21%) і татары (19%). Для параўнання, беларускую мову назвалі роднай толькі 3% рускіх, якія ўдзельнічалі ў перапісе.

Цікавая сітуацыя склалася з літвінамі і палешукамі. Літвінаў налічылася 66 чалавек, і 58 з іх (88%) назвалі роднай «мову сваёй нацыянальнасці». Літвінскай мовы няма, таму яна кадыфікаваная як беларуская. Тое самае і з палешукамі (агулам 14 чалавек). 10 з іх залічылі роднай мовай беларускую. 

Нацыянальнасць Колькасць Родная мова — беларуская
1 беларусы 7 957 252 4 841 319
2 рускія 785 084 21 956
3 палякі 294 549 171 287
4 украінцы 158 723 12 497
5 габрэі 12 926 1 175
6 армяне 8 512 213
7 татары 7 316 1 411
8 цыганы 7 079 550
9 азербайджанцы 5 567 137
10 літоўцы 5 087 1 311
11 малдаване 3 465 150
12 туркмены 2 685 23
13 немцы 2 474 146
14 грузіны 2 400 112
15 кітайцы 1 642 9
16 узбекі 1 593 65
17 латышы 1 549 144
18 казахі 1 355 75
19 арабы 1 330 13
20 чувашы 1 277 35
21 мардва 877 24
22 таджыкі 871 23
23 балгары 672 20
24 грэкі 617 27
25 башкіры 607 14
26 в'етнамцы 588 3
27 асеціны 554 23
28 карэйцы 541 11
29 удмурты 481 9
30 туркі (асманы) 469 1
31 афганцы 429 1
32 марыйцы 416 11
33 эстонцы 407 34
34 лезгіны 404 17
35 кумыкі 360 3
36 персы 323 3
37 карэлы 302 14
38 чачэнцы 265 5
39 комі 212 9
40 гагаузы 204 9
41 фіны 151 5
42 аварцы 149 3
43 чэхі 121 26
44 комі-пермякі 109 4
45 румыны 106 11
46 абхазы 98 2
47 венгры 98 9
48 італьянцы 98 3
49 кіргізы 95 7
50 даргінцы 88 2
51 інгушы 88 7
52 курды 81 0
53 кабардынцы 69 0
54 асірыйцы 68 4
55 кубінцы 67 1
56 сербы 66 2
57 літвіны 66 58
58 лакцы 64 1
59 французы 60 8
60 табасараны 57 3
61 амерыканцы 54 2
62 бураты 53 2
63 саха 52 1
64 ненцы 49 6
65 езіды 45 0
66 іспанцы 36 1
67 калмыкі 35 2
68 адыгейцы 34 2
69 англічане 34 3
70 уйгуры 29 1
71 халха-манголы 29 2
72 хакасы 25 0
73 славакі 24 0
74 японцы 23 0
75 карачаеўцы 22 0
76 галандцы 22 0
77 караімы 20 0
78 шведы 17 2
79 аўстрыйцы 16 1
80 балкарцы 15 0
81 палешукі/палешчукі 14 10
82 ханты 14 0
83 чаркесы 13 1
84 абазіны 13 0
85 алтайцы 12 0
86 каракі 12 1
87 крымскія татары 12 0
88 талышы 11 0
89 лівы 11 0
90 тувінцы 10 1
91 харваты 10 0
92 каракалпакі 8 0
93 нагайцы 8 0
94 мансі 8 1
95 вепсы 8 0
96 эвенкі 7 0
97 нарвежцы 7 0
98 карацінцы 6 0
99 алеуты 6 0
100 удзіны 6 0
101 нагайбакі 5 0
102 шорцы 5 0
103 сярэднеазіяцкія габрэі 4 0
104 іжорцы 4 0
105 кванадзінцы 3 0
106 агулы 3 0
107 цахуры 3 1
108 даўганы 3 0
109 кеты 3 0
110 кумандзінцы 3 0
111 нанайцы 3 0
112 эскімосы 3 0
113 горскія габрэі 3 1
114 албанцы 3 1
115 датчане 3 0
116 тындзінцы 2 0
117 чукчы 2 0
118 ітэльмены 2 0
119 саамы 2 0
120 селькупы 2 0
121 эвены 2 0
122 крымчакі 2 0
123 белуджы 2 0
124 кубачынцы 1 0
125 рутульцы 1 0
126 сібірскія татары 1 0
127 негідальцы 1 0
128 ніўхі 1 0
129 удэгейцы 1 0
130 ульта 1 0
131 энцы 1 0
132 таты 1 0
133 туркі-месхецінцы 1 0
134 дунгане 1 0
135 хемшылы 1 0

Ягор Марціновіч

0
локо / Адказаць
12.10.2014 / 16:57
"132 таты 01" Знаю таки одного Отца, да...
0
Dźmuhavets / Адказаць
12.10.2014 / 17:00
Літвіны = беларусы. Летувісы ("літоўцы") = жамойты.
0
Лукашанец / Адказаць
12.10.2014 / 17:12
Рэд. Дзякуй
Паказаць усе каментары/ 46 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру