Пажар адбыўся ўвечары ў суботу на вуліцы Дзяржынскага ў Мёрах. Мужчына ратаваў аўто, але атруціўся прадуктамі гарэння і сканаў на шляху ў лякарню, паведамляе прэс-служба МНС.
У хляве пашкоджанае перакрыцце на столі, маёмасць, дах, сцены. Прычына пажару высвятляецца.