12.12.2007 / 12:43

Мілінкевіч заклікаў выйсьці на Плошчу 9

Лідэр Руху за Свабоду падтрымаў ініцыятыву Партыі БНФ правесьці 12 сьнежня а 18-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы акцыю «За незалежную Беларусь».


Аляксандар Мілінкевіч

Лідэр Руху за Свабоду падтрымаў ініцыятыву Партыі БНФ правесьці 12 сьнежня а 18-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы акцыю «За незалежную Беларусь» пад бел-чырвона-белымі і эўрапейскімі сьцягамі. супраць плянаў падпісаньня Канстытуцыйнага акту і інкарпарацыі Беларусі ў саюзную дзяржаву з Расеяй.

Мерапрыемства прымеркаванае да візыту ў Менск расійскага прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна. Лідэры Народнага Фронту заклікалі такім чынам прадэманстраваць лідэру Расіі эўрапейскі выбар Беларусі і катэгарычную нязгоду з намерам кіраўніцтва дзьвюх дзяржаваў падпісаць Канстытуцыйны акт аб утварэньні саюзнай дзяржавы.

Партыя БНФ заклікала мабілізавацца ўсіх сваіх сяброў. Лідэр Руху за Свабоду заклікаў сваіх прыхільнікаў падтрымаць ініцыятыву кіраўніцтва Партыі БНФ.

буг; паводле milinkevich.org

0
zz / Адказаць
12.12.2007 / 13:10
... а калі Лукашэнка зараз прапануе Мілінкевічу стаць пад чырвона-зялёны сьцяг (нібы ў абарону незалежнасьці), ён жа стане.. Беларусы здольныя адстаяць сваю незалежнасьць без сініх і тым больш чырвона-зялёных! А нават больш: толькі без іх. Не трэба ўваходзіць у блытаніну: ні мы іх падтрымліваем, а яны нас (калі захочуць).
0
Жыхар / Адказаць
12.12.2007 / 13:57
Вось куды Мiлiнкевiча дакладна нельга дапускаць дык гэта да абароны незалежнасьцi. Усё прафукае.
0
Бабруйск перадусім / Адказаць
12.12.2007 / 15:41
Не Мілінкевіч заклікаў,але БНФ!!!!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру