12.12.2007 / 15:44

Байкі пра майткі 6

На сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве тэма Канстытуцыйнага акту з апакаліптычнай ператварылася ў анэкдатычную. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Камэнтаваць Паўла Барадзіна шэраг калегаў лічыць мавэтонам. Зрэшты, тут асаблівых камэнтароў і не патрэбна. На сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве тэма Канстытуцыйнага акту з апакаліптычнай ператварылася ў анэкдатычную.

Нават у літаральным сэнсе. Галоўны чыноўнік "саюзнае дзяржавы", спрабуючы алегарычна абмаляваць пэрспэктывы Пуціна як прэзыдэнта гэтае дзяржавы, распавёў даволі двухсэнсоўны анэкдот пра майткі (ці, дакладней, іхнюю адсутнасьць:) Густоўнасьць гумару можаце ацаніць тут.

Ну а фраза пра тое, што церазь сем гадоў Эўразьвяз папросіцца ў "саюзную дзяржаву", бадай, найболей выразна ілюструе ступень адэкватнасьці барадзінскіх праектаў.

Што ж у сухой астачы?

Са слоў Барадзіна, Пуцін на іхняй учорашняй сустрэчы, калі абмяркоўвалі праграму візыту ў Менск, пытаньне наконт тэрмінаў прыняцьця Канстытуцыйнага акту параіў "не абвастраць". Гэты пасаж з вуснаў Барадзіна даслоўна прыведзены вось тут. Раю прачытаць без купюраў — атрымаеце масу задавальненьня.

Але вернемся да тэмы візыту.

На тле жаданьня "не абвастраць" падвышаецца імавернасць "прагматычнага" сцэнару сустрэчы Пуцін — Лукашэнка. Што не выключае (а бадай і вымагае) надзіманьня піяраўскай бурбалкі, як зазначае ў блогу на сайце радыё "Свабода" Юры Дракахруст. (Так, я нічога не пераблытаў. Сайту зрабілі апгрэйд, і рубрыка "Блогі" абяцае быць цікавай.)

У любым выпадку заклік БНФ да публічнага "фэ" плянам інкарпарацыі застаецца актуальным. На месцы ўлады самае тое было б арганізаваць для ўдзельнікаў вулічнага пратэсту падвоз гарачае кавы з булачкамі. Але ў нас з такой жа імавернасьцю можна дастаць дручком па хрыбце або 15 сутак ("...будзе табе і кава, і какава з чаем":) Вунь прадпрымальнікі памітынгавалі…

Аляксандар КЛАСКОЎСКІ

0
Я / Адказаць
12.12.2007 / 16:01
перечитал - Паша вааще отмороженый))) наш на его фоне интеллигент в 6 колене. вообще не представляю как можно его трёп цитировать в порядочном издании
0
Антось / Адказаць
12.12.2007 / 16:23
Шча вам будзе кава з булачкамi! ГЫ-ГЫ-ГЫ!
0
Крываль(няВіктар) / Адказаць
12.12.2007 / 17:53
Прадпрымальнікі атрымалі, бо іх інтарэсы ня супадаюць з Лукоўскімі. А тут кавы ня будзе, але ня будзе і дручкоў.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру