12.12.2007 / 15:47

Мінюст зарэгістраваў «Белую Русь» за тыдзень 3

Тым часам Рух за Свабоду водзяць за нос паўгоду.

Міністэрства юстыцыі зарэгістравала Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне «Белая Русь». Пра гэта ў парлямэнце заявіў яе старшыня, міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў.

Нагадаем, што дакумэнты на рэгістрацыю «Белая Русь» падала тыдзень таму. У адпаведнасьці з заканадаўствам на разгляд пытаньня аб рэгістрацыі Мінюсту адводзіўся тыдзень.

Устаноўчы сход РГА «Белая Русь» прайшоў у Менску 17 лістапада.

БелаПАН

0
Іван (тэханмінгук) / Адказаць
12.12.2007 / 15:53
Ну хто б сумняваўся :)
0
Антось / Адказаць
12.12.2007 / 16:29
А чаму не за адзiн дзень? Ня дагледзелi, прамарудзiлi!
0
Я / Адказаць
12.12.2007 / 16:38
ага, неЭЛЕГАНТНО их зарегистрировали
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру