13.10.2014 / 13:51

Рэзкага павышэння кошту паслуг ЖКГ у Беларусі не будзе

Пра гэта заявіў сёння журналістам начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка.

«Заканадаўствам устаноўлена абмежаванне ў штогадовым росце кошту жыллёва-камунальных паслуг у $5 у эквіваленце з наступнай індэксацыяй суразмерна росту мінімальнай заработнай платы. Таму рэзкага павышэння кошту паслуг ЖКГ у Беларусі не прадбачыцца», — канстатаваў Андрэй Рамашка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру