З 14 кастрычніка яшчэ на адным участку МКАД будзе дазволены рух з хуткасцю да 100 км/г. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміла кіраўнік прэс-службы ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Таццяна Харлінская.

«З заўтрашняга дня будзе рэалізаваны другі этап праекта па павелічэнні хуткасці на МКАД па 3-й паласе руху да 100 км/г на ўчастку ад Лагойскага тракта да праспекта Пераможцаў, за выключэннем ўчастка знешняга кальца ад 42-га да 44-га км МКАД у сувязі з канструкцыўнымі асаблівасцямі дарогі. На падзяляльнай паласе паставяць канструкцыі з дарожным знакам 3.24.1 «Абмежаванне максімальнай хуткасці» і знакам дадатковай інфармацыі 7.14 «Паласа руху». Агульная даўжыня участкаў з павышаным хуткасным рэжымам руху складзе 39 км», — распавяла Таццяна Харлінская.

У Дзяржаўтаінспекцыі адзначылі, што гэтыя ўчасткі выбраны не выпадкова. «ДАІ Мінска сумесна з зацікаўленымі службамі правяла дэталёвы аналіз: на гэтых участках рызыка здзяйснення ДТЗ мінімальная. Прапускная здольнасць дзякуючы павелічэнню хуткаснага рэжыму палепшыцца. У будучыні будзе разглядацца пытанне аб павелічэнні хуткаснага рэжыму і на іншых участках МКАД», — дадала кіраўнік прэс-службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?