Фухіморы прызналі вінаватым ў тым, што загадаў свайму памочніку выкрасьці з дому кіраўніка службы выведкі дакумэнты, які сьведчылі пра карупцыю ва ўрадзе.
Адначасова працягваецца суд па абвінавачаньні Фухіморы ў тым, што ён падчас прэзыдэнцтва ў 1990‑2000 гадах аддаваў загады пра забойствы і выкраданьні, калі ішла барацьба зь левымі паўстанцамі. Тады загінулі 25 чалавек.