13.10.2014 / 15:06

Прэзентацыя кнігі А.Трафімчыка «1939 г. і Беларусь. Забытая вайна» — Гродна, 14 кастрычніка

У аўторак, 14 кастрычніка, а 18.30 запрашаем у галерэю «Крыга» (Гродна, вул. Савецкая 3) на прэзентацыю кнігі «1939 год і Беларусь: забытая вайна» гісторыка Анатоля Трафімчыка.

Аўтар падрабязна распавядае, як Беларусь стала прасторай для размежавання ўплываў паміж нацысцкай Германіяй і камуністычным Савецкім Саюзам. Для Беларусі справа не абмежавалася толькі «вызваленнем» яе заходняй часткі з БССР. Вялася хітрая крывадушная палітыка сталінскай дзяржавы, якая пераступала праз нацыянальныя інтарэсы і людзкія лёсы дзеля запаветнай мэты – ажыццяўлення ў свеце сацыялістычнай рэвалюцыі.

Анатоль Трафімчык — знаўца праблемы — свежым поглядам на шырокім дакументальным матэрыяле асвятляе сутнасць аб’яднання Беларусі і палітыкі новай савецкай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939-1941 гадах. У кнізе па-новаму трактуюцца даўно вядомыя факты, прыцягваюцца новыя крыніцы. Шырока асвятляюцца міжнародны фон і перадумовы падзей 1939 года.

ПМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру