За дамамі 46–48 па праспекце Незалежнасці ў Мінску з'явіўся «маскоўскі дворык».

Пляцоўка была створаная па расійскім праекце і за расійскія сродкі. Аб будаўніцтве дадзенай пляцоўкі дамовіліся гарадскія ўлады Мінска і Масквы. У Маскве, паводле плану, мусіць з'явіцца «мінскі дворык». 

«Маскоўскі дворык» добраўпарадкавалі клумбамі, газонам, усталявалі лаўкі, дзіцячыя атракцыёны, вулічныя трэнажоры. 

Кампазіцыйным цэнтрам пляцоўкі стала дзіцячая горка, што вельмі нагадвае маскоўскі Крэмль. 

Таксама выдзяляюцца трансфарматарныя будкі, распісаныя пад хахламу. 

Як будзе выглядаць «мінскі дворык» у Маскве, пакуль невядома. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?