Свет11

Расея дае дабро польскаму мясу

12 сьнежня Расея і Польшча дамовіліся пра аднаўленьне паставак у РФ польскай жывёлагадоўчай прадукцыі. Гэта азначае, што беларускія мясакамбінаты зноў будуць загружаныя.

12 сьнежня Расея і Польшча дамовіліся пра аднаўленьне паставак у РФ польскай жывёлагадоўчай прадукцыі. Гэта азначае, што беларускія мясакамбінаты зноў будуць загружаныя.

Пастаўкі польскага мяса ў Расею адновяцца пасьля падпісаньня на наступным тыдні ў Калінінградзе адпаведнага Мэмарандуму, паведамляе расейскі «Коммерсант».

Бакі дамовіліся пра мытныя пункты пропуску і рэглямэнт узаемадзеяньня вэтэрынарных службаў двух краінаў.

У часе сустрэчы міністраў сельскай гаспадаркі Расеі і Польшчы Марэк Савіцкі распавёў свайму расейскаму калегу пра перавытворчасьць мясной прадукцыі ў яго краіне, і, як сьлед, вялікую важнасьць аднаўленьня экспарту прадукцыі ў РФ. Аляксей Гардзееў у сваю чаргу паведаміў пра тое, што квота па мясной прадукцыі ў Расеі не засвойваецца цалкам, і цягам гэтага году яго краіна недаатрымала з Эўразьвязу каля 100 тыс. тон сьвініны.

Канфлікт паміж дзяржавамі ўсчаўся ў лістападзе 2005 г. Расея зьвінаваціла Польшчу ў грубым парушэньні вэтэрынарнага заканадаўства пры пастаўках жывёлагадоўчай прадукцыі і абмежавала яе пастаўкі з гэтай краіны. У адказ Польшча наклала вэта на перамовы па пагадненьні Расея‑ЭС аб супрацоўніцтве і партнэрстве перад самітам ў Хэльсінкі ў лістападзе 2006 г.

У траўні прэзыдэнт Лех Качыньскі выступіў з заявай, у якой паведаміў пра блякаваньне Польшчай перамоваў паміж ЭЗ і Масквой аб уступленьні Расеі ў СГА праз праблемы вакол эмбарга на пастаўкі польскага мяса ў РФ. Сытуацыя вырашылася з прыходам на пасаду прэмьер‑міністра Польшчы Дональда Туска, які заклікаў да канструктыўнага дыялёгу з Расеяй. У пачатку лістапада 2007 г. Расея і Польшча дасягнулі дамоўленасьці аб пачатку інспэкцый польскіх мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў расейскімі вэтэрынарамі.

Варта нагадаць, што ў сакавіку 2007 г. Польска‑расейскі скандал закрануў і Беларусь. Расейскі бок зьвінаваціў беларускіх пастаўшчыкоў мяса ў РФ у рээкспарце польскага мяса.

З мэтаю абароны айчынных вытворцаў 17 сакавіка ўпраўленьне вэтэрынарыі Мінсельгасхарчупрыняў абмежавала аб’ём імпарту польскага мяса. У выніку беларускія мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы, што працавалі з польскай сыравінай, апынуліся перад пагрозай згортваньня бізнэсу. Так, вядомы ў Берасьцейскай СЭЗ вытворца «Інкафуд» амаль утрая скараціў аб’ём вытворчасьці. Віцэ‑прэм’ер Іван Бамбіза запэўніў айчынных перапрацоўшчыкаў, што польскае мяса вернецца на беларускі рынак, але адбудзецца гэта пасьля таго, як будзе дасягнутая трохбаковая дамоўленасьць паміж Беларусьсю, Польшчай і Расеяй.

Сямён Печанко

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі1

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі смяротнасць амаль удвая перавысіла нараджальнасць5

«Трэба раздзяліць адукацыю і беларусізацыю». Нечаканая прапанова гісторыка Цімоха Акудовіча28

Мінчук купіў на аўкцыёне кватэру з пенсіянеркай, якая два гады наадрэз адмаўляецца высяляцца11

Бармена з Гродна пасадзілі за «распальванне варожасці». Справа ў каментарах у тэлеграме — хоць ён іх і выдаліў8

Мінчук папрасіў барысту абмяняць 250 рублёў — і пайшоў з прыбыткам. Фокус трапіў на відэа2

Беларускім іпэшнікам упершыню за апошнія гады думаюць палегчыць умовы працы. Што плануюць змяніць3

Лідар расійскага гурта «Рукі вверх!» адкрывае ў Магілёве бар, дзе ўсё будзе прадавацца за жукойны1

Некалькі расійскіх дронаў праляцелі вечарам над Гомельскай вобласцю1

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі1

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць