12.12.2007 / 16:59

Заява Рады БНР з нагоды візыту Пуціна 4

Рада БНР падтрымлівае ўсіх, хто ў гэтыя дні пад Бел‑Чырвона‑Белымі Сьцягам бароніць Незалежнасьць Беларусі.

Візыт у Менск расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна (які прапаноўваў Беларусі далучыцца да Расеі шасьцю губэрніямі) прымушае ізноў казаць пра рэальную пагрозу Незалежнасьці Бацькаўшчыны.

Пад рыторыкай аб гэтак званай «саюзнай дзяржаве», «агульным бюджэце» і г.д. і пры поўным спрыяньні антыбеларускага рэжыму А. Лукашэнкі, Масква ўсё больш уцягвае Беларусь у зону расейскіх вайсковых інтарэсаў, захоплівае беларускую маёмасьць. Усё гэта робіцца на фоне палітыкі асыміляцыі, звужэньня выкарыстаньня беларускай мовы, вынішчэньня нацыянальнай культуры, закрыцьця беларускіх інстытутаў і рэпрэсіяў супраць тых, хто ўздымае голас ў абарону нацыянальных каштоўнасьцяў.

Рада БНР нагадвае, што, у адпаведнасьці з Дамовай аб вывадзе з тэрыторыі Беларусі элемэнтаў ядзернай зброі, Вялікабрытанія і Злучаныя Штаты Амэрыкі ўзялі на сябе абавязкі гарантаў беларускай Незалежнасьці. Беларускі народ чакае ад гэтых краінаў выкананьня гэтых абавязкаў. Але сапраўднай гарантыяй сувэрэннасьці ёсьць усьведамленьне беларускай нацыяй свайго права на вольнае жыцьцё, і Рада БНР падтрымлівае ўсіх, хто ў гэтыя дні пад Бел‑Чырвона‑Белымі Сьцягам бароніць Незалежнасьць Беларусі.

12 сьнежня 2007

0
zz / Адказаць
12.12.2007 / 17:35
Вось гэта, разумею, заява... Коратка і зразумела. Вось хто б зь "лідэраў" так сказаў, а то ".. Івашкевіч прапанаваў... мы падтрымалі... эўрапейскі выбар..".
0
tat / Адказаць
12.12.2007 / 18:23
а па-ангельску гэта заява ёсць? бо яна ж таксама і да ЗША з Брытаніяй. Яны па-беларуску не разумеюць:))) Гэта была б сапраўды альтэрнатыўная замежная палітыка і лоббі!
0
SAMANDYKk / Адказаць
13.12.2007 / 06:17
Заява рады самандыкоў з нагоды візіта Пуціна: мы падтрымліваем наступ на Маскву каб абараніць незалежнасьць усіх беларусаў і забясьпечыць іх нафтай каторую паганыя маскалі незаконна прысабечылі!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру