13.10.2014 / 19:12

У перапіс 2019 года могуць уключыць пытанне пра веравызнанне беларусаў 5

Пытанне пра веравызнанне беларусаў могуць уключыць у перапіс насельніцтва Беларусі, які пройдзе ў 2019 годзе.

Пра гэта распавёў начальнік упраўлення дэмаграфічнай статыстыкі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Руслан Урублеўскі.

Разам з тым, адзначыў ён, пытанні будучага перапісу яшчэ абмяркоўваюцца.

Перапіс насельніцтва ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ААН варта праводзіць раз у дзесяць гадоў. У Беларусі гэты інтэрвал вытрымліваецца вельмі строга, заявіў Руслан Урублеўскі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Няпросты саўгаснік / Адказаць
13.10.2014 / 21:03
Satan, твая цема.
0
Праўдзівыя перапісы. / Адказаць
13.10.2014 / 21:19
А маю сям'ю не перапісвалі ў 2009. А без нас трохі хлусьлівая статыстыка. Дык можна і не перапісваць: трохі туды, трохі сюды. На вока....Какая разьніца!
0
Юны касінер / Адказаць
13.10.2014 / 21:39
Праўдзівыя перапісы. напiсаў(ла А маю сям'ю не перапісвалі ў 2009. ====================================================== Чаго чалавек радуецца! Не перапісалі? А вось гэтыя перапісчыкі ў 2009-м цяпнулі гора са мной. Некалькі разоў прыходзілі! Пакуль не прыйшоў беларускамоўны перапісчык з беларускамоўнымі бланкамі -- перапісаць сябе не даўся!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру