Але нядоўга.
У менскіх палітычных колах цыркулявала чутка пра нядаўнюю сустрэчу ў Маскве лідэраў ПКБ і незарэгістраванай партыі працы Сяргея Калякіна і Аляксандра Бухвостава з старшынём «Справядлівай Расеі» Сяргеем Міронавым. Чуткі апраўдаліся толькі напалову.
«Так, мы з Бухвоставым былі ў Маскве 28 лістапада, дзе адбываўся першы сацыялістычны форум, які быў арганізаваны «Справядлівай Расеяй», — пацьвердзіў Калякін. — Зь Міронавым мы бачыліся, нават павіталіся. Аднак ніякіх прыватных перамоваў ці проста размоваў зь ім у нас не было. У Расеі тады праходзіла перадвыбарчая кампанія, таму Сяргей Міронаў выступіў зь невялікай прамовай, пасьля чаго ён хуценька зьехаў. На форуме я не прадстаўляў партыю, а быў, як прыватная асоба. Разам з тым, ПКБ разглядае «Справядлівую Расею», як аднаго з важных стратэгічных міжнародных партнэраў», — сказаў С. Калякін.