12.12.2007 / 18:53

Пацярпеў, баронячы незалежнасьць Дадаліся фатаздымкі 56

Драматычна скончылася акцыя ў абарону незалежнасьці Беларусі. У выніку сутычкі з амонам моцна пацярпеў Зьміцер Хведарук. Непрытомным яго адвезьлі ў 9-ты клінічны шпіталь. Дактары паставілі дыягназ: страсеньне мозгу.

Драматычна скончылася акцыя ў абарону незалежнасьці Беларусі. У выніку сутычкі з амонам моцна пацярпеў Зьміцер Хведарук. Непрытомным яго адвезьлі ў 9-ты клінічны шпіталь. Дактары паставілі дыягназ: страсеньне мозгу. .

09:00 Зьміцер адышоў ад балявога шоку. Ён размаўляе, устае.

01:00 Паведамляе чытач НН.БАЙ Шэін: «Што са Зьмітром? Прывезьлі ў бальніцу ў непрытомнасьці. Пазьней ён ачуняў, бліжэй да 10 пачаў гаварыць, толькі шэптам. Папрасіў піць. Траўма жывата, чэрапна-мазгавая траўма. Унутраныя органы не пашкоджаныя, як сказаў урач па абсьледаваньні. Маці й Кася Галіцкая увесь час былі ў палаце, бліжэй да ночы іх папрасілі выйсьці. На ноч у холе бальніцы засталося каля 5 чалавек».

00:00 Паведамляе радыё «Свабода». Увечары ля 9-га клінічнага шпіталя Менску сабралася некалькі дзесяткаў чалавек. Сюды прыехала і маці Зьмітра Хведарука. Шпіталізаваны пасьля зьбіцьця спэцназам Зьміцер апрытомнеў, але ён амаль не рэагуе на звароты і ня можа размаўляць.

Маці Зьмітра пераказала Свабодзе словы мэдыкаў, што косткі Зьмітра нібыта цэлыя, але ёсьць праблема з чэрапам, і яны высьвятляюць, ці ёсьць ушыб мозгу і якія наступствы гэтай траўмы. Дасьледуюцца таксама траўмы жывата і нырак.

Прысутнічаюць дарадцы амэрыканскай амбасады Джонатан Мур і Сьцівэн Гілэн. Яны паведамілі, што сёньня ўначы чакаецца заява Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША пра зьбіцьцё Зьмітра Хведарука і гвалтоўны разгон мірнай дэманстрацыі ў Менску.

Зьміцер не адзіны, хто атрымаў траўмы. У 6-м шпіталі знаходзіцца Зьміцер Кавалгін, у яго пабіта калена. Яшчэ адна дзяўчына па імені Паліна трапіла ў шпіталь з паламаным пальцам.

19:54 Колькі хвілін таму Зьміцер прыйшоў у сябе. Яму зрабілі рэнтген, паведаміла нам Кася Галіцкая.

19:34 Зьмітра Хведарука адвезьлі ў 9-ты клінічны шпіталь. Папярэдні дыягназ: тупая траўма жывата.

19:25 Усіх саджаюць у трамвай, кажа А. Міхалевіч. Міліцыя у трамвай ня села. Падчас акцыі нікога не затрымалі.

19:22 Група на чале зь Міхалевічам (30 чалавек) стаіць на рагу вуліц Ерусалімская-Чарвякова. Пад'ехаў аўтазак. Думаюць, ці запакуюць ці пасадзяць у трамвай, кажа Алесь Міхалевіч.

19:06 Па праспэкце ад Кастрычніцкай да плошчы Перамогі праехаў чорны лімузын у суправаджэньні 12-14 матацыклістаў. Машына і матацыклісты спыніліся на праспэкце акурат насупраць помніка, потым разьвярнуліся і паехалі назад.

18:59 Групу з дэманстрантаў на чале зь Міхалевічам - чалавек сорак - давялі да вуліцы Старавіленскай.

18:54 Прыехала "Хуткая" і забрала Зьмітра.

18:45 Хведарук зусім не варушыцца, ляжыць у адной позе. Статкевіч зьняў куртку зь сябе, падклаў пад яго. Каля Зьмітра сабралася каля 40 чалавек.

18:42 Зьміцер Хведарук моцна ўдарыўся аб асфальт (у яго брутальна адбіралі сьцяг, а потым, калі паваліўся, па ім прайшліся) і ляжыць на праспэкце, яму выклікаюць "Хуткую". Зьміцер ня рухаецца, толькі расплюшчвае вочы.

18:40 Усіх давялі да Сьвіслачы і спусьціліся да ракі. І цяпер вядуць праз парк Купалы.

18:34 Міліцыянты давялі ўсіх да парку Купалы, па адваротны бок ад Цырку. Частка - зь міліцыянтамі і грамадзянамі - засталіся на месцы, а частку павялі далей. Зьявіўся Мікола Статкевіч.

18:30 Міліцыя ў пяты раз узяла дэманстрантаў у кола і гэтым разам вядуць усіх у бок цырку. Міхалевіч і Каліта - у цэнтры падзей.

18:25 Людзі ў чорным пэрыядычна бяруць розныя групоўкі ў кола. Нікога не затрымліваюць, не б'юць. Працягваецца гульня ў кошкі-мышкі.

18:22 Ля знаку "Пачатак усіх дарог" людзі (каля 30 чалавек) ўзьнялі тры бел-чырвона-белыя сьцягі, адзін чырвона-зялёны, адзін эўразьвязаўскі. Людзі крычаць "Жыве Беларусь!". Міліцыя спрабуе выціснуць іх да Палацу прафсаюзаў.

Міліцыя ўсіх давяла да Палацу прафсаюзаў і усіх адпусьціла. Людзі перадысьлякоўваюцца да праспэкту.

18:15 Людзей давялі да Інтэрнацыянальнай і адпусьцілі. Грамадзяне і міліцыя асобнымі групамі вяртаюцца на Плошчу. Усяго ў акцыі бярэ ўдзел ня больш за 100 чалавек.

18:13 Частку людзей павялі ў бок вуліцы Інтэрнацыянальнай. Выскачыла яшчэ адна група міліцыянтаў. На самім праспэкце ўсё ціха.

18:09 Міліцыя стала шэрагам уздоўж вуліцы Энгельса і бярэ ўдзельнікаў акцыі ў кола. Зноў адціскаюць усіх у бок вуліцы Энгельса.

18:05. Людзей адціскаюць у бок вуліцы Энгельса. Міліцыі вельмі шмат: чалавек 100. Паламалі адну вудзільна ад сьцягу. Усяго на Плошчы каля 50 чалавек. Людзі крычаць "Жыве Беларусь!".

18:01 На Плошчы - каля 20 чалавек. У асноўным - маладафронтаўцы. Ёсьць Вячорка, Міхалевіч. Міхалевіч разгарнуў першы сьцяг. Разгортвае сьцяг Малады Фронт. Людзі гукаюць "Незалежнасьць".

Міліцыі паболела, яна спрабуе вырваць сьцягі. Прыбег АМАП.

У некаторых карэспандэнтаў правяраюць сумкі. Міліцыянтаў пакуль толькі сямёра. Пакуль усё ціха, спакойна, камэрна.

Зьміцер Панкавец

Здымкі Юліі Дарашкевіч

0
super / Адказаць
12.12.2007 / 19:13
a sam Milinkevich pryichou?
0
магчыма / Адказаць
12.12.2007 / 19:45
ня б'юць, бо ўладзе трэба прадэманстраваць, што яны супраць акцыі, але яна ёй патрэбная
0
lara / Адказаць
12.12.2007 / 19:57
Міхалевіч - адзіны з палітыкаў, хто пастаянна ў эпіцэнтры падзей. Астатніх ня бачна...а што збітага Хведарука ў эпіцэнтры падзей цяжка ўявіць?
Паказаць усе каментары/ 56 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру