У Баку адмянілі канцэрт «Аркестра крэольскага Танга» Андрэя Макарэвіча, пра што ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

Макарэвіч мяркуе, што мясцовая ўлада спалохалася магчымых «праўкраінскіх выступаў».

«Маразм крапчэе. Горад Баку адмяніў канцэрт «Аркестра крэольскага Танга» пад той падставай, што ён можа выклікаць «праўкраінскія выступы». Пакуль нашы канцэрты не выклікалі ніякіх «праўкраінскіх выступаў» ні ў Расіі, ні ў Беларусі, ні ў Латвіі, ні ў Малдове, ні ў Амерыцы», — напісаў ён на сваёй старонцы ў сацсетцы.

Дагэтуль канцэрты музыканта адмянялі толькі ў Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0