У Нацыянальным аэрапорце Мінск узмоцнены меры па выяўленні пасажыраў з вірусам Эбола. Аб гэтым паведаміў намеснік дырэктара медыцынскай службы грамадзянскай авіяцыі Аляксандр Жадан.

«Медыцынская служба аэрапорта заўсёды працуе ва ўзмоцненым рэжыме. Але мы сталі праводзіць яшчэ больш дзеянняў. Так, спецыяльныя службы адсочваюць пасажыраў, якія пабывалі ў эндэмічных зонах, і перадаюць аб іх інфармацыю альбо ў санітарна-каранцінны пункт аэрапорта, альбо ў медыцынскую службу грамадзянскай авіяцыі», — расказаў Аляксандр Жадан.

Потым медыкі аглядаюць грамадзян, якія паступілі да іх адразу пасля прызямлення самалёта. «Калі ў іх няма скаргаў на стан здароўя, тэмпература цела ў норме і адсутнічаюць іншыя прыкметы ліхаманкі, мы адпускаем іх, - растлумачыў медык. - Калі ёсць хоць найменшыя падазрэнні, яны шпіталізуюцца ў Мінскую гарадскую інфекцыйна-клінічную бальніцу, дзе прымаюцца адпаведныя меры». Аляксандр Жадан адзначыў, што медыкі кантактуюць з такімі пацыентамі ў спецыяльным процічумным касцюме. «Машына хуткай дапамогі таксама абсталявана адпаведным чынам, на хворага надзяваецца маска», — дадаў ён.

Акрамя таго, медыцынскі персанал працуе з экіпажамі самалётаў, тлумачыць пілотам і сцюардэсам спосабы выяўлення пасажыраў, якія заразіліся ліхаманкай Эбола. «Мы стараемся зрабіць усё ад нас залежнае», — падкрэсліў Аляксандр Жадан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?