14 кастрычніка пачаўся прэс-тур прадстаўнікоў расійскіх федэральных рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусь.

Як паведамляе інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы, у прэс-туры бяруць удзел больш як 100 расійскіх журналістаў.

Сёння яны наведалі Дом-музей Марка Шагала, культурны комплекс «Залатое кальцо Віцебска «Дзвіна», Парк Пераможцаў, абласны краязнаўчы музей Віцебска, а таксама Свята-Успенскі кафедральны сабор.

Праграмай прэс-тура запланаванае таксама наведванне ААТ «Віцебскдрэў», дзе журналістам пакажуць працэс лесанарыхтоўкі, лесапілавання і дрэваапрацоўку, і сельгаспрадпрыемства «Мазалавагаз».

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, завершыцца прэс-тур сустрэчай расійскіх журналістаў з Аляксандрам Лукашэнкам.

Прэс-тур арганізаваны пры падтрымцы Нацыянальнага прэс-цэнтра Беларусі, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?