Грамадскі актывіст Андрэй Кашэўскі прыгавораны судом Савецкага раёна Мінска да 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Як паведамляе праваабарончы сайт spring96.org, Кашэўскі быў затрыманы 9 кастрычніка каля сталічнага ЦУМа. На ім была майка з надпісам «Свабоду палітзняволеным», на якой таксама былі пералічаны прозвішчы беларускіх вязняў сумлення.

На Кашэўскага былі складзены тры пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях: па арт. 17.1 (дробнае хуліганства), арт. 23.34 (несанкцыянаванае масавае мерапрыемства) і арт. 23.4 (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Да суда, які адбыўся 10 кастрычніка, актывіста пакінулі ва ўчастку.

У знак пратэсту супраць судовага рашэння Кашэўскі праводзіць акцыю маўчання.

Праваабаронцы паведамляюць, што гэта трэцяя сёлета адміністрацыйная справа супраць Кашэўскага. Апрача таго, яго двойчы змяшчалі ў Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінках.

Зазначым, што апазіцыйныя і праваабарончыя арганізацыі адзначаюць сістэматычнае выкарыстанне ўладамі прэвентыўных затрыманняў актывістаў у Беларусі напярэдадні важных грамадскіх падзей. У сувязі з больш частымі адвольнымі затрыманнямі і арыштамі апазіцыйных актывістаў 15 кастрычніка ў Мінску адбудзецца прэс-канферэнцыя, на якой праваабаронцы аб'явяць аб правядзенні адпаведнай кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?