21 верасня на старажытным свяцілішчы радзімічаў у вёсцы Хальч Веткаўскага раёна адбылося вяселле па паганскім абрадзе.

Незадоўга да афіцыйнай цырымоніі ў ЗАГСе Аляксандр і Марына вырашылі правесці вяселле на месцы, якое было культавым для жыхароў Гомельшчыны дахрысціянскай эпохі.

Як распавёў Дзмітрый Кірэенка, які выконваў «жрэцкую» частку дзейства, У розных рэгіёнах Беларусі, нягледзячы на знешнія адрозненні, вясельныя абрады маюць пад сабой аднолькавую аснову. «Мы не рэканструявалі абрад. Мы выдзелілі з яго самае асноўнае і зрабілі актуальным гэта для сённяшніх часоў. Гэта не прайграванне абраду, а яго сучасная інтэрпрэтацыя і перажыванне», — дадаў ён.

Аляксандр Кавалькоў распавёў, чаму яны з жонкай выбралі менавіта такі спосаб асвяціць свой шлюб: «Мы, як толькі пачалі сустракацца з Марынай, ужо думалі, што правядзем вяселле «па-тутэйшаму». Гэта было не проста рашэннем, а нашым унутраным вопытам і адчуваннем».

Больш інфармацыі і фота тут.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?