Арганізацыя Паўночна-атлантычнай дамовы плануе стварыць сілы хуткага рэагавання колькасцю прыкладна ў 5000 жаўнераў, каб неадкладна абараніць сваіх усходніх саюзнікаў ад магчымай агрэсіі з боку РФ.

Сумесная высадка брытанскай і французскай марской пяхоты, лета 2014.

Сумесная высадка брытанскай і французскай марской пяхоты, лета 2014.

У інтэрв'ю Defense News галоўны камандуючы НАТА па пытаннях рэфармавання, французскі генерал Жан-Поль Паламеро адзначыў, што для Арганізацыі зноў пытанне калектыўнай абароны робіцца актуальным.

«Цяпер мы зноў вяртаемся да пытання калектыўнай абароны. Перш за ўсё стаіць задача планавання, якое забяспечыць нашую гатоўнасць адказаць на любую сітуацыю. Потым мы павялічваем нашую «дынамічную прысутнасць», то бок колькасьць сумесных манеўраў і навучальную актыўнасць», — сказал Паламеро.

Баявая высадка французскіх парашутыстаў у Малі ў 2013 годзе.

Мяркуецца, што войскі краін альянсу – як звычайныя вайсковыя часткі, гэтак і сілы спецпрызначэння — будуць уваходзіць у сілы хуткага рэагавання па чарзе па прынцыпе ратацыі.

«Неабходна паказаць, што НАТА гатовае, каб усе разумелі волю і здольнасць НАТА папярэдзіць (варожыя дзеянні), стрымаць (іх) і пры патрэбе ўступіць у бой», — сказаў прадстаўнік НАТА.

Мяркуецца, што гэты кантынгент, які будзе «наканечнікам дзіды» для асноўных сілаў НАТА, зможа быць перакінуты ў зону канфлікту максімум за 48 гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?