15.10.2014 / 21:20

Дзіянава разыгралі: прапанавалі працу на Расію, а ён і пагадзіўся + поўны скрыншот перапіскі 51

Стваральнікі сайта 1863x.com разыгралі беларускага дзеяча Вячаслава Дзіянава, вядомага сваімі прарасійскімі поглядамі. Дзіянаву напісалі ад імя маскоўскай кампаніі Ціны Кандэлакі «Апостал Медыя Груп», якая займаецца палітычным піярам, і прапанавалі працу на карысць Пуціна.

Сапраўднасць перапіскі Дзіянаў пацвердзіў.

Вячаслаў Дзіянаў заявіў, што пацвярджае кожнае слова са свайго ліставаньня з прадстаўніком «Апостал Медыя» адносна свайго ўдзелу ў праекце «Бусел». Ён сказаў, што адказаў бы дакладна гэтак жа на ўсе пытанні на сваёй старонцы ў фэйсбуку:

«Я гэта пішу і адкрыта выступаю з гэтай пазіцыяй і тут здзіўляцца няма чаго. Нейкія канкрэтныя імёны, прозвішчы, кантакты я не назваў, таму смешна казаць, што тут нейкая сенсацыя. Па сутнасьці, усё, што я агучваю ў фэйсбуку, у сетках і блогах, я паўтарыў. Хоць дзесяць разоў мне так напішуць, я дзесяць разоў так адкажу. Я ў прынцыпе пацвердзіў усе словы, якая казаў дагэтуль. Магчыма, некаторыя рэчы агучыў больш канкрэтна і практычна, але гэта адпавядае асабістаму ліставанню. Я супрацоўнічаю з пэўнымі расійскімі сіламі, падтрымліваю Пуціна — гэта так».

«Але вы, напрыклад, выразна спасылаецеся на Кацю Кібальчыч…»

Дзіянаў: «Ну, мяне пыталіся, хто да такой нейтральнай пазіцыі адносіцца. Я ж бачу па сетцы. Я напісаў, што я яе асабіста не ведаю, але такая інфармацыя распаўсюджваецца. Я яе асабіста не ведаю, я яе не рэкамэндаваў. То бок яна не атрымала ад мяне ніякага спісу рэкамендацый».

У прыватнасці, Дзіянаву прапанавалі ўзначаліць інфармацыйны праект «Бусел», які мае стаць альтэрнатывай «Тутбаю» і «Хартыі» і «супрацьдзейнічаць беларускім нацыяналістам» напярэдадні выбараў 2015 года.

Дзіянаў «загарэўся» ідэяй і пачаў прызнавацца, як любіць Пуціна, маўляў, Лукашэнка мала робіць для расійска-беларускай інтэграцыі.

Калі ў Дзіянава запыталі, каго ён можа прапанаваць для супрацы, ён параіў Кацю Кібальчыч і партыю Калякіна «Справядлівы свет», таксама паведаміў, што мае кантакты з кіраўніцтвам усіх беларускіх партыяў і арганізацый.

0
VVV / Адказаць
15.10.2014 / 13:45
Простите, а кто-то сомневался в этом г***не?
0
vigand86 / Адказаць
15.10.2014 / 13:56
О, але ж паскуда! Гэта ж самы сапраўдны калабарант! Каб яму пысу хто разбіў у Польшчы...
0
шос / Адказаць
15.10.2014 / 13:56
гнида
Паказаць усе каментары/ 51 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру