Чым дыхаюць альпіністы тых паэтычных шыротаў? Чароўным паветрам крыштальных гораў ці чорным дымам заводаў?

У Менск прыязджаюць удзельнікі праекта «ГУЛ».

Запрашаем 15 кастрычніка (у сераду) а 19 гадзіне ў кнігарню «Галіяфы» (г. Менск, вул. Валгаградская, 4А) на сустрэчу з паэтамі і выдаўцамі «Галерэі уральскай літаратуры» («ГУЛ»).

У імпрэзе возьмуць удзел: Андрэй Смятанін, Яніс Грантс, Міхаіл Прыдвораў, Марына Волкава.

«ГУЛ» – гэта самыя значныя вершы 30 лепшых прадстаўнікоў уральскага паэтычнага руху за апошнія 30 гадоў.

«ГУЛ» – гэта адзіная свайго кшталту дэманстрацыя самадастатковасці рэгіянальнай літаратуры.

«ГУЛ» – гэта выданне новай кнігі штотыдзень.

«ГУЛ» – гэта ўзаемадзеянне паэзіі з бібліятэчнай сеткай у фармаце «веерных» прэзентацый.

«ГУЛ» – гэта кніга, якую можна набыць меньш, чым за сто расейскіх рублёў ( меньш за 30 тыс. бел. руб.)

«ГУЛ» – гэта кнігі, здольныя фармаваць свайго ўнікальнага чытача — чытача-паэта.

«ГУЛ» – гэта паэтычны фестываль, які доўжыцца цягам года.

«ГУЛ» – гэта камерцыйна ўстойлівая некамерцыйная паэтычная структура.

«ГУЛ» – гэта лавіна гукаў, якая спарадзіла «іншую» мову, якая ў сваю чаргу не можа спарадзіць «іншае» жыццё.

Уваход вольны!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0