У Мінску вартаўнік гаражнага кааператыва сагнаў дарагі аўтамабіль. 

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, малады мінчанін, які працаваў вартаўніком у адным з гаражных кааператываў сталіцы, выкраў Hummer, прыпаркаваны на стаянцы ахоўнага ім аб'екта, і ўчыніў на ім ДТЗ. 

Як высветлілася падчас разбору, ключы ад аўтамабіля 25-гадоваму вартаўніку, змяняючыся пасля сутачнага дзяжурства, пакінуў яго калега, які папрасіў перадаць іх уладальніку транспартнага сродку. Малады чалавек, вырашыўшы скарыстацца рэдкай магчымасцю пакатацца на дарагім аўтамабілі, ноччу, пакінуўшы сваё працоўнае месца, адправіўся ў адну з вёсак Мінскай вобласці. Вяртаючыся назад у сталіцу, на адной з вуліц хлопец учыніў ДТЗ, пасля чаго, кінуўшы транспартны сродак, уцёк. 

Малады чалавек затрыманы, у дачыненні да яго распачата справа на падставе ч. 1 арт. 214 КК (крадзеж транспартнага сродку).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?