Пра гэта арганітарка курсаў Кацярына Кібальчыч напісала ў сваім Facebook.

«Сёння курсы «Мова ці кава», на жаль, спынілі сваё існаванне. Тры вядоўцы без майго ведама далі абвесткі пра адмену заняткаў. І заявілі ў прэсе пра закрыццё курсаў ад майго імя, без маёй згоды. Давялося сустракацца не з студэнтамі, а з журналістамі. 

«Мова ці кава» - гэта ініцыятыва, якая аб'яднала людзей з рознымі меркаваннямі і лёсам. Аднак, на жаль, ідэя «мова для ўсіх» не спрацавала. Я перакананая, што папулярызацыя мовы магчымая толькі пры супрацоўніцтве розных людзей, мова — агульнанацыянальная і непалітычная каштоўнасць. Без разумення гэтага мову НІКОЛІ не вывесці з гета. На курсы за амаль 2 гады былі нападкі з боку ўлады з-за рэпутацыі некаторых вядоўцаў, і «Мова ці кава» некалькі разоў была пад пагрозай закрыцця. Але прыпыніліся курсы не з-за «злачыннага рэжыму», а пад ціскам беларускамоўнай «дэмакратычнай» супольнасці. Можна зрабіць выснову, што гэтыя людзі не гатовыя да масавасці мовы.

Я вам паказала магчымы шлях да аб'яднання нацыі вакол мовы — далей вам самім шукаць сцежкі-дарожкі. Поспехаў!

І дзякую ўсім, хто дапамагаў рабіць курсы!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0