Генадзь Бураўкін

Восьмы канал паказаў учора гутарку з Генадзем Бураўкіным, запісаную ў 2000 г. У ёй паэт крытыкуе тагачасных супрацоўнікаў і палітаглядальнікаў БТ, а таксама кажа пра наступствы магчымай страты незалежнасьці.

«Я прыемна зьдзіўлены — з аднаго боку мне не зразумелыя матывы каналу, што паказаў гэтую перадачу цяпер, з другога боку прыемна, што яе пабачылі людзі» — распавёў Генадзь Бураўкін.

Ён ня бачыў учора гэтай перадачы і пачуў пра яе ад знаёмых. Перадача была запісаная журналістам Алегам Белавусавым у 2000 г. у рамках цыклу перадачаў, прысьвечаных вядомым у Беларусі асобам. На адну з такіх перадачаў запрасілі і Генадзя Бураўкіна.

«Я ўжо дакладна ня памятаю на якія пытаньні адказваў, але прыгадваю, што крытыкаваў прадукт дзейнасьці тагачасных супрацоўнікаў БТ. Як бачу, узровень і скіраванасьць іх працы ані палепшыўся, а тэмы, ўзьнятыя ў той праграме, актуальныя і сёньня. Зьмяніўся толькі статус гэтых людзей — Зімоўскага, Азаронка ды іншых» — кажа сп. Бураўкін.

У той перадачы ён таксама перасьцерагаў пра наступствы неабдуманых стасункаў з Расеяй — у выпадку анэксіі Беларусь можа страціць месца ў ААН. На яго думку, залежнасьць ад Расеі за гэты час ня зьменшылася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?