Мітынг прадпрымальнікаў, які прайшоў 10 сьнежня, у дзяржаўных СМІ, як зазвычай, практычна не асьвятляўся. Выключэньнем стала, бадай, толькі нататка ў некалькі радкоў, надрукаваная ў газэце «Советская Белоруссия» ад 11 сьенжня.

Інфармацыя пра прадпрымальніцкі мітынг была надрукаваная ў рубрыцы… «Крымінал».

«Мітынг быў несанкцыянаваны» — такі загаловак маленечкай нататкі. А вось і яна сама:

«Учора ў Менску адбыўся несанкцыянаваны мітынг, у якім прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек. Выступленьні сабраных былі зьвернутыя да праблемаў малога бізнэсу. У адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам міліцыя правяла затрыманьне некаторых удзельнікаў не санкцыянаванага гарадзкімі ўладамі мітынгу».

Паводле: «Борисов Электронный»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0