Генерал Дэвід Рычардс, які раней быў кіраўніком брытанскага генеральнага штаба, стаў супрацоўнікам прыватнай вайсковай кампаніі DynCorp International, паведамілі брытанскія СМІ на гэтым тыдні.
Генерал Дэвід Рычардс
Рычардс сышоў у адстаўку ў мінулым годзе пасля 3 год службы на самай высокай пасадзе ў брытанскіх узброеных сілах.
DynCorp — адна з самых буйных вайсковых кампаній у свеце, яе гадавая выручка за мінулы год склала $3,3 млрд. Рычардс стаў старшынёй каміссіі дарадцаў брытанскага аддзялення DynCorp.
Цяпер кампанія ўдзельнічае ў конкурсе на пакупку дзяржаўнай фірмы Defence Support Group, якая займаецца рамонтам і мадэрнізацыяй вайсковай тэхнікі брытанскай арміі.
0
0
0
0
0
0