На час выканання работ па асфальтаванні вуліцы Сурганава ў раёне скрыжавання з вуліцай Куйбышава з закрыццём руху ўсіх тыпаў транспарту па вуліцы Куйбышава ад вуліцы Кульман да вуліцы Сурганава ўносяцца змяненні ў працу гарадскога пасажырскага транспарту.

Аб гэтым паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь». 

У суботу, 18 кастрычніка: 

- рух тралейбусаў маршруту № 29 з боку вуліцы Нямігі на змененым участку арганізуецца па вуліцах Янкі Купалы, Куйбышава, Харужай, Багдановіча, Сурганава, назад — па вуліцах Сурганава, Багдановіча; 

- рух тралейбусаў маршруту № 12 з боку КП «Лермантава» арганізуецца да ДС «Карастаянавай» па вуліцах Куйбышава, Харужай, Багдановіча, плошчы Бангалор, вуліцах Сурганава, Карастаянавай у прамым напрамку, назад — па вуліцах Карастаянавай, Кахоўскай, бульвары Шаўчэнкі, вуліцах Харужай, Куйбышава і далей па маршруце; 

- рух аўтобусаў маршрутаў № 24, 44, 136 на ўчастку ад праспекта Машэрава да вуліцы Някрасава арганізуецца па вуліцах Куйбышава, Харужай, Багдановіча, Някрасава і далей па маршрутах, назад — па вуліцах Бяды, Сурганава, Багдановіча, Харужай і далей па маршрутах; 

- рух аўтобусаў маршруту № 91 на змененым участку арганізуецца па вуліцы Багдановіча, Някрасава і далей па маршруце, па вуліцах Някрасава, Бяды, Сурганава, Багдановіча ў зваротным напрамку; 

- рух аўтобусаў маршруту № 59 у напрамку вуліцы Кульман арганізуецца па вуліцах Сурганава, Багдановіча, Харужай, Крапоткіна, у зваротным напрамку — па вуліцах Кульман, Багдановіча, Сурганава і далей па маршруце. 

Для аўтобусных маршрутаў № 24, 44, 59, 91, 136 на змененым участку прадугледжана выкананне прамежкавых прыпынкаў. Выкананне прыпынку «Плошча Бангалор» у напрамку вуліцы Бяды прадугледжана толькі па вуліцы Сурганава, у напрамку вуліцы Харужай — толькі па вуліцы Багдановіча (пасля праходжання плошчы Бангалор у кожным напрамку). 

Рух аўтобусаў экспрэсных маршрутаў № 485-ТК, 1077-ТК, 1567-ТК ад Камароўскага рынку арганізуецца па вуліцах Харужай, Багдановіча, Сурганава, Арлоўскай і далей па маршрутах. Рух аўтобусаў экспрэснага маршруту № 1567-ТК у напрамку Камароўскага рынку — па вуліцах Сурганава, Якуба Коласа, Харужай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?